Тел.: +375 29 607-17-15
8 017 264-79-00
Email: mirvishivki@tut.by | Skype: mirvishivki

Автоматизированная (компьютерная) вышивка

Художественная вышивка

Вышивка корпоративной символики

Вышивка логотипов

Вышивка на сумках

Изготовление шевронов и нашивок

Вышивка на форменной и спецодежде

Вышивка на коже

Мы выполняем вышивку любой сложности 

Наше предприятие выполняет вышивку  на разных материалах:  ткань, мех, вязаное полотно, войлок, кожа, трикотаж и другие. Мы работаем на самом современном японском оборудовании, позволяющем создать вышивку любой сложности. Работа может быть выполнена на готовом изделии, крое или на полотне.

Мы поможем вам осуществить самые смелые идеи.

Машинная вышивка

Компьютерная или машинная вышивка – это организованный процесс, который осуществляется на специализированных автоматических вышивальных машинах. Специалист задает высокотехнологичной машине проработанную программу, по которой будет выполняться производство продукции.

Читать подробнее

У нас вы можете заказать следующие виды вышивки:

Беларускі ручнік

Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, іх мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выраб беларускага народа аб’яднойвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў.

З цягам часу змяняюцца густы. Створанныя рукамі майстроў рэчы саступаюць месца машыннай прадукцыі… Але пакуль чалавек будзе імкнуцца да прыроднага, напоўненнага натуральнай пыгажосцю, да сапрауднага – ручнік не страціць свайго ганаровага месца і не страціцца сярод разнастайных навінак. Бо спрадвечнае, маючае сваю гісторыю і змест не згубіцца, а працягне існаваць і суправаджаць сучаснага чалавека ў знакавыя моманты яго жыцця.

З каласкоў жытневых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны, казачны ўзор
.

Магічны сэнс узораў у сімволіцы беларускага ручніка

Вышивка на свадебном рушникеГэта не проста прыгожа аздоблены кавалак тканіны. Ручнік суправаджае нас ад нараджэння і да самага заканчэння жыцця, і пераходу у іншы мір. У значныя моманты жыцця беларуса выкарыстоўваюцца розныя іх віды, у залежнасці ад іх прызначэння і моманту звароту.

Самы просты быў з чалавекам ад раніцы да вечара. Прызначаўся для выцірання твару і рук, таму і называюся – “уціральнік”. Яго не аздаблялі ўзорамі, ці складаным арнаментам.

Насупраць, самым значным у хаце быў “набожнік”, якім прыбіралі “чырвоны кут”. Прызначаўся ён для пакрывання святых абразоў: Багародзіцы, Іісуса Хрыста ці святых заступнікаў сям’і. Яго расшывалі багатым арнаментам, поўным глыбокага сімвалізму.

Яшчэ адзін від – “намітка” – самабытны галаўны ўбор беларускіх жанчын. Узор для яе подбіраўся ў залежнасці ад статусу яе гаспадыні.

У момант нараджэння дзіцяці выкарстоўваўся ручнік аздоблены стылізаванай выявай маці-радзіцельніцы, дзіця і яго маці, ці заступніцы. Размяшчала яго павітуха у галаве парадзіхі, каб забяспечыць з’яуленне здаровага маленькага. Немаўлятка адразу пасля з’яулення на свет спавівалі ў ручнічок і клалі на стол, як бы прывязваючы таго да сакральнага для сялянскай сям’і месца.

Шлюбныя ручнікі былі ўпрыгожаны сімваламі кахання: часцей за ўсё дзве птушкі, павернутыя галоўкамі адна да адной, і букет паміж імі. Пад час вяселля іх выкарыстоўвалі ў розных ролях: дараваліся гасцям, павязваліся сватам, клалі на падлогу пад час вянчання, на ім падносілі каравай, ім жа павязвалі маладую і абводілі тройчы вакол стала ў бацькоўскай хаце, бласлаўляючы яе на шлюб. Яго беражліва захоўвалі ўсё жыцце, каб не згубіць дабрабыт і свае сямейнае шчасце.